З'явіўся сайт у падтрымку журналіста Антона Сурапіна

На сайце змешчаныя разнастайныя навіны пра "справу Сурапіна", пра акцыі салідарнасці, якія праходзяць у Беларусі і ў замежжы. Таксама змешчаная інфармацыя наконт таго, як можна падтрымаць сям'ю журналіста.

Нагадаем, Антон Сурапін быў затрыманы па справе аб незаконным перасячэнні мяжы шведскім лёгкаматорным самалётам, які раскідаў над Івянцом і Мінскам плюшавых мядзведзікаў з цыдулкамі. Адказнасць за акцыю ўзялі на сябе прадстаўнікі шведскай піяр-кампаніі Studio Total, якія такім чынам хацелі падтрымаць свабоду слова ў нашай краіне. Антон Сурапін першым надрукаваў здымкі мядзведзікаў-"дэсантнікаў" на сваім сайце Belarusian News Photos.