Рэжысёр Мікалай Пінігін паставіць “Пінскую шляхту” Дуніна-Марцінкевіча
У траўні наступнага года на сцэне тэатра імя Янкі Купалы павінна адбыцца прэм’ера спектакля паводле п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў рэжысёр Мікалай Пінігін.
Паводле яго слоў, спектакль будзе прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Дарэчы з гэтай нагоды ЮНЭСКА абвясціла 2008-ы годам Дуніна-Марцінкевіча.
Як распавёў рэжысёр, рэпетыцыі пачнуцца ў сакавіку, а ўжо напрыканцы траўня адбудзецца прэм’ера. Разам з тым, Мікалай Пінігін не стаў раскрываць сакрэты будучага спектакля.
Мікалай Пінігін: “Пра той спектакль, які яшчэ не выйшаў, я не магу гаварыць. Яшчэ вельмі далёка да таго моманту, калі пачнуцца рэпетыцыі. Я нічога не ведаю яшчэ… А пра тое, што не выйшла… Калі дзіця не народжана, ніхто не гаворыць, якім яно будзе...”