Ролю Вітаўта ў інсцэнізацыі Грунвальдскай бітвы ўпершыню выканае літовец
Прадстаўнік Літвы ўпершыню выканае ролю Вітаўта Вялікага ў інсцэнізацыі Грунвальдскай бітвы, якая пройдзе сёлета ў Польшчы. Яе даручылі 39-гадоваму афіцэру літоўскай арміі капітану Данатасу Мазуркявічусу (на фота).
Як паведамляе сайт ru.delfi.lt, даспехі для Мазуркявічуса вагой у 30 кг будуць вырабленыя ў Троках (Тракаі). Упершыню "новага Вітаўта" прадэманструюць публіцы ў траўні на літоўскім свяце Адзінства грамадства і войска.
Адзначым, што інсцэнізацыі Грунвальдскай бітвы ў Польшчы праводзяцца ад 1998 года. У іх бяруць удзел каля сотні тысяч гледачоў і рыцараў з усёй Еўропы, у тым ліку і з Беларусі.