Руская праваслаўная царква згадвае святароў-ахвяраў бальшавіцкага тэрору

Святароў-ахвяраў бальшавіцкага тэрору сёння згадвае Руская праваслаўная царква.  У храме ў Бутаве пад Масквой, дзе знаходзіцца масавае пахаванне расстраляных НКВД больш за 20 тысяч чалавек, адбудзецца літургія. Паніхіды па праваслаўных верніках і святарах, забітых бальшавікамі, пройдуць і ў іншых храмах, паведамляе “Інтэрфакс”.

Адзначым, што сярод 1500 кананізаваных Маскоўскім патрыярхатам новамучанікаў ёсць і група беларускіх святароў-удзельнікаў Беларускага антыбальшавіцкага Супраціву. Іх пакаралі смерцю за дапамогу беларускім партызанам, за захоўванне падпольнай літаратуры і тайны ўдзел у дзейнасці нелегальнай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай Царквы.