Руслан Аляхно запісаў сваю песню на “Еўрабачанне” ў новай аранжыроўцы

Прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні-2008 Руслан Аляхно запісаў сваю песню “Hasta la Vista” ў новай аранжыроўцы на англійскай і рускай мовах.  Паводле словаў кіраўніка Нацыянальнага тэлевізійнага праекта “ЕўраФэст” Аляксандра Ціхановіча, Руслан старанна прапрацаваў з педагогам англамоўную версію песні і кампазіцыя стала больш якснай і цікавай.

Ціхановіч сцвярджае, што спецыялісты па іміджу прыдумываюць новы вобраз Аляхно. Неўзабаве будзе зняты кліп на песню “Hasta la Vista”, паведамляе БЕЛТА