Рыхтуецца да выхаду кніга, якая расказвае таямніцы дзейнасці ФСБ Расіі
На Захадзе рыхтуецца да выхаду кніга, якая расказвае таямніцы дзейнасці Федэральнай службы бяспекі Расіі, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Аўтары - журналісты Андрэй Салдатаў і Ірына Бараган - спрабуюць даказаць, што за гады кіравання Пуціна "новае дваранства" (так яны называюць спецслужбу) зрабілася больш магутнай і страшэннай арганізацыяй, чым яе папярэднік - КДБ. ФСБ шчыльна ўрасла ва ўсе бакі расійскага жыцця - у СМІ, бізнес і Інтэрнэт, а яе фактычнае кіраўніцтва - мільянеры, якія валодаюць зямлёй, нерухомасцю і сур'ёзным бізнесам. Як адзначаюць вядучыя заходнія СМІ, у сваім даследаванні журналісты сабралі толькі тыя факты, якія змаглі даказаць. Зрэшты, пазнаёміцца з праўдай аб разведцы ў Расіі змогуць далёка не ўсе. Вядома, што на тэрыторыі Расіі кнігу аб ФСБ прадаваць не будуць.