Рыхтуюцца новыя ўзоры пасведчанняў кіроўцы, але старым нічога не пагражае

Новыя ўзоры пасведчанняў кіроўцы пачало распрацоўваць Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Плануецца, што канчатковы іх варыянт з'явіцца да 2011 года.  У параўнанні з цяперашнімі новае пасведчанне будзе мець дадатковую ступень абароны. Таксама яно будзе цалкам адпавядаць міжнародным патрабаванням. Аднак поўнай замены старых пасведчанняў на новыя не плануецца, паведамляе БЕЛТА.