Рымашэўскі ў школьныя гады дабіваўся выдалення беларускай мовы з праграмы
Брэсцкая каманда хрысціянскіх дэмакратаў правяла ўчора сустрэчу выбарцаў з кандыдатам у прэзідэнты Віталём Рымашэўскім. На сустрэчу прыйшло каля 200 чалавек.
Рымашэўскі распавёў, што яго кампанія фінансуецца за кошт беларускіх выбарцаў.
Рымашэўскі: "Бізнэсоўцы нам даюць і па тры тысячы долараў, простыя працаўнікі па трыста тысяч беларускіх прыносяць, што раўналежна, і я ім удзячны. Беларуская палітыка толькі тады будзе незалежнай, калі будзе фінансавацца на беларускія грошы".
На сустрэчы Рымашэўскі распавёў, што ў шостым класе дабіваўся выдалення беларускай мовы з праграмы, "бо ніхто ёю не карыстаўся". Аднак пасля перамогі палітык паабяцаў за дзясятак гадоў зрабіць спробу шляхам пераканаўчай працы вярнуць мове становішча адзінай дзяржаўнай.

