РЖД не атрымлівала ўказанняў узмацніць кантроль на мяжы з Беларуссю
Расійская чыгуначная манаполія РЖД пакуль не атрымлівала ад Федэральнай мытнай службы Расіі дакументаў пра ўзмацненне мытнага кантролю на расійска-беларускай мяжы. Пра гэта РІА "Новости" заявіў прадстаўнік дзяржманаполіі. Нагадаем, што Беларусь у сераду зранку ўзмацніла мытны кантроль за перамяшчэннем грузаў на асноўных расійска-беларускіх аўтамабільных і чыгуначных магістралях. Гэта азначае ўвядзенне мытнага дагляду і праверак на ўсіх асноўных магістралях, а таксама на ўездзе ў Беларусь.