Са школы пад Баранавічамі ўпаў 8-тонны казырок над уваходам (фота)

Са школы вёскі Русіны Баранавіцкага раёна абваліўся 8-тонны 7-метровы казырок проста на надпіс “Сардэчна запрашаем”. На шчасце, аварыя здарылая а 21-й гадзіне у суботу, таму ніхто не пацярпеў. Ноччу за абвалам казырка назіралі вартаўнік і заўгас, а раніцай кавалкі падабралі супрацоўнікі МНС.



Адзначым, што школу пабудавалі ў 1984 годзе, з тых часоў капітальнага рамонту не было.



На архіўным здымку: так выглядала школа 19 гадоў таму

Фота — intex-press.by