Саакашвілі прыняў прысягу, дэлегацыі з Беларусі на інаўгурацыі не было
Сёння ў Тбілісі перад будынкам парламента прыняў прэзідэнцкую прысягу Міхаіл Саакашвілі. Нагадаем, ён перамог у першым туры прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся 5 студзеня.
Днямі з перамогай Саакашвілі нарэшце павіншаваў і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. А вось дэлегацыі нашай краіны на цырымоніі інаўгурацыі не было.
Інфармацыйныя агенцыі паведамляюць, што ў Тбілісі прыбылі прэзідэнты Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы і Румыніі, дэлегацыі з Туркменістана, Чэхіі, Украіны, Расіі, Арменіі, Казахстана, Азербайджана, Турцыі, Швецыі, Нямеччыны, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, прадстаўнікі НАТА, ЕС і АБСЕ.
Пра прадстаўнікоў афіцыйнага Мінску ніхто не згадвае.