Саакашвілі сыходзіць у адстаўку, каб удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах
Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі з сённяшняга дня сыходзіць у адстаўку. Ён распачынае перадвыбарчую кампанію па датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах 5 студзеня 2008 года. Прэзідэнцкія абавязкі цяпер выконвае старшыня парламента Ніно
Бурджанадзэ.
Саакашвілі перад сваім сыходам з пасады заявіў, што ўрад мусіць выключыць “любыя абвастрэнні, бо такія спробы будуць, але нашыя сілавыя структуры бяспекі гатовыя не дапусціць якіх-небудзь праблемаў для насельніцтва”, паведамляе “Інтэрфакс”.
Тым часам сёння ў Тбілісі пройдзе шматтысячны мітынг аб’яднанай апазіцыі, якая будзе пратэставаць супраць гвалту ўладаў.