Сацсеткі пра міністра: Новае пакаленне школьнікаў будзе вучыцца пры камунізме

Сацсеткі пра міністра: Новае пакаленне школьнікаў будзе вучыцца пры камунізме

Новым міністрам адукацыі Аляксандр Лукашэнка прызначыў лідара Кампартыі Беларусі Ігара Карпенка, які раней быў намеснікам кіраўніка Мінгарвыканкама і адказваў там за ідэалагічны сектар. Эксперты называюць такое прызначэнне трывожным сігналам, а ў сацсетках кажуць пра прыход у школы газеты "Камуніст Беларусі" і камуністычных парадкаў для новага пакалення школьнікаў.