Сацыёлагі: Беларусы выступаюць за актывізацыю кантактаў з Захадам
Беларусы выступаюць за актывізацыю кантактаў з Захадам і за цеснае супрацоўніцтва з Расіяй. Пра такія вынікі сацыялагічнага маніторынга, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта, паведамляе БЕЛТА. Падаўляючая колькасць апытаных беларусаў (больш за 81%) лічаць, што ў цяперашні час цеснае супрацоўніцтва з Расіяй найбольш адпавядае інтарэсам нашай краіны. На другім месцы — краіны Заходняй Еўропы — іх назвалі амаль 36% рэспандэнтаў (гэта на 15% больш згадак пра краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы).
Разам з тым большасць беларускіх грамадзян (амаль 63%) перакананыя, што на сённяшні дзень актывізацыя кантактаў з Захадам адпавядае інтарэсам нашай краіны. Амаль 24% рэспандэнтаў лічаць, што для паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі неабходна пашыраць эканамічныя сувязі з заходнімі дзяржавамі.