Салігорская міліцыя не пускае моладзь у Мінск на дазволеную акцыю

Прадстаўнікі салігорскай міліцыі наведалі актывістаў "Маладога Фронту", каб паведаміць ім пра адказнасць у выпадку паездкі ў Мінск 25 сакавіка на мітынг апазіцыі. У прыватнасці,  да Андрэя Тычыны і Іллі Шылы супрацоўнікі прыходзілі ў школу, а да Аляксея Валабуева — на працу, інфармуе "Хартыя'97".

Нагадаем, што Мінгарвыканкам даў дазвол на збор у 18 гадзінаў каля Акадэміі навук і шэсце па вуліцы Сурганава на плошчу Бангалор.