Салігорскі "Шахцёр" сёння згуляе з кіеўскім "Дынама"
Футбалісты салігорскага "Шахцёра" сёння згуляюць у чвэрцьфінале Кубка Садружнасці, які праходзіць у Санкт-Пецярбургу. Нагадаем, беларускі клуб на папярэднім этапе заняў першае месца ў групе "С". Цяпер жа супернікам "Шахцёра" будзе кіеўскае "Дынама", прычым, не асноўны, а рэзервовы склад каманды, адзначае БЕЛТА.