Салігорскі суд аштрафаваў за збор подпісаў больш чым на 2 мільёны
10 студзеня Салігорскі суд аштрафаваў дэмакратычных актывістаў Уладзіміра і Святлану Шылаў, а таксама праваабаронцу Аляксея Валабуева на агульную суму 2 275 000 рублёў за збор подпісаў супраць вырубкі лесу, паведамляе САЛІГОРСК.org Грамадскасці гораду стала вядома аб рашэнні па вырубцы прыродаахоўчых лясных масіваў, што сталася прычынай актыўнага супраціву гэткім планам кіраўніцтва раёну. Больш за два дзясяткі грамадскіх актывістаў выступілі з адкрытым лістом супраць заганнай практыкі знішчэння зялёных зонаў у Салігорску. Мясцовыя актывісты распачалі актыўны збор подпісаў пад адмысловым зваротам.
"Мы падалі заяўку на пікет у Міжранодны дзень правоў чалавека. Нам адмовілі. Таму мы вырашылі проста зладзіць збор подпісаў каля Кастрычніцкага рынку. Аказваецца і гэта ў нашай краіне цяпер караецца мільённымі штрафамі, - распавёў Шыла.
Праваабаронца Валабуеў звязвае гэткую рэакцыю на банальны збор подпісаў з апошнімі паслявыбарчымі падзеямі."З 19-га снежня мы жывем у краіне татальнага абсурду. Улады імкнуцца "закруціць гайкі" па максімуму па ўсіх накірунках. Збор подпісаў адбываўся 12 снежня, а пратаколы былі складзены толькі ў канцы месяца. Відавочна, калі ўжо пачаліся татальныя зачысткі па ўсёй краіне, дык узгадалі і пра гэты выпадак", - лічыць праваабаронца.