Самсонаў выбыў з адкрытага чэмпіянату Нямеччыны па настольным тэнісе
Беларус Уладзімір Самсонаў выбыў з адкрытага чэмпіянату Нямеччыны па настольным тэнісе. У чвэрцьфінале ён прайграў немцу Ціма Болю з лікам 3:4. Дарэчы, апошнім
часам нямецкі спартовец стаў для Самсонава нязручным сапернікам.
На працягу месяца Боль перамог беларуса ў фінале першага Суперкубка Еўропы ў Казані і ў чвэрцьфінале Кубка свету ў Барселоне.
БелаПАН
На працягу месяца Боль перамог беларуса ў фінале першага Суперкубка Еўропы ў Казані і ў чвэрцьфінале Кубка свету ў Барселоне.
БелаПАН