Санкцыі не павінны наносіць шкоду народу. Але менавіта так часцей і бывае
Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё расказаў былы міністр замежных спраў Літвы, а зараз дэпутат новага складу Еўрапарламента, чалец Дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Альгірдас Саўгардас. Еўрарадыё: “Некалькі месяцаў таму абнавіўся склад Еўрапарламенту. Ці змянілася пазіцыя гэтага еўрапейскага органа ў дачыненні да Беларусі?”
Альгірдас Саўгардас: “Адказаць дакладна я не магу. Рэч у тым, што я толькі з лета пачаў працаваць у Еўрапарламенце, уваходжу ў склад Дэлегацыі па сувязях з Беларуссю. Адбыліся пакуль толькі ўстаноўчыя сходы гэтай Дэлегацыі, нейкая палітыка намі яшчэ дакладна не сфармуляваная. Але магу сказаць сваё меркаванне. Я раней меў шмат стасункаў з Беларуссю, дзесяць гадоў таму назіраў за выбарамі ў Беларусі ў якасці чальца дэлегацыі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы. І я магу сказаць: пазіцыя не тое, што змяняецца, але ёсць, і яна ў тым, што ўмацоўваецца вера ў тое, што сувязі з Беларуссю павінны быць, што Беларусь належыць Еўропе гэтак жа, як і Літва, і Польшча, і Ўкраіна. Такі ж настрой я адчуваю падчас размоў у сваіх калег па Еўрапарламенце, па Народнай еўрапейскай партыі. Але і Еўрапарламент, і Народная партыя лічаць, што ў стасунках з уладамі Беларусі неабходна цвёрда прытрымлівацца пазіцыі ў адносінах да правоў чалавека, да правоў дэмакратычных, да права выбару. Каб гэта ўвасаблялася ў палітычныя рэаліі Беларусі. Не трэба зачыняць дзверы для сувязяў, для кантактаў. Таму і быў створаны для ўсіх краінаў былога Саюзу Euronest, Парламенцкая Асамблея Еўрапарламенту. Я туды таксама ўваходжу. Але гэты орган толькі пачаў працу, і я пакуль не ведаю, як у нас атрымаецца яго працу арганізаваць. Тут ёсць праблема з легітымнасцю беларускага парламенту. Таму як нам удасца вырашыць гэтае пытанне — гэта справа бліжэйшай будучыні”
Еўрарадыё: “З беларускай дэлегацыяй у Парламенцкай Асамблеі ўвогуле сітуацыя незразумелая — прадстаўленыя ў ёй могуць быць толькі дзеючыя дэпутаты парламента краіны. Але ў беларускага парламента праблемы з легітымнасцю, апазіцыя патрабуе, каб яе прадстаўнікі ў склад дэлегацыі ўвайшлі. Як гэтае пытанне будзе вырашацца?”
Альгірдас Саўгардас: “Гэта сапраўды важнае і складанае пытанне. Мая пазіцыя — кантакт з беларускім бокам павінен быць. Якую форму ён прыме, я не магу дакладна зараз сказаць. Гэта будзе адным з галоўных пытанняў на сустрэчы Euronest, будзем гэта абмяркоўваць. Магчыма, за якіх паўгода гэта вырашыцца. Гэта праца на будучыню”.
Еўрарадыё: “Як вы лічыце, які лёс чакае санкцыі ЕС у дачыненні да Беларусі?”
Альгірдас Саўгардас: “Гэта больш пытанне дзяржаўнае, а не еўрапейскага парламента. Але меркаванне парламента важнае, і з ім лічацца. Мая асабістая пазіцыя — ніякія санкцыі не павінны наносіць шкоду народу. Але менавіта так, на жаль, часцей і бывае. Таму над гэтым трэба думаць вельмі асцярожна. Канечне, санкцыі — гэта сігнал рэжыму, каб ён змяняў палітыку. Таму трэба знайсці разумнае рашэнне”.
Еўрарадыё: “Не думаю, што забарона на ўезд беларускім чыноўнікам і Лукашэнку ў краіны ЕС нанясе шкоду беларускаму народу...”
Альгірдас Саўгардас: “Калі санкцыі накіраваныя супраць канкрэтных асоб — гэта толькі палітычнае пытанне. І гэта палітыкі будуць вырашаць — ці гэты сігнал узмацніць, ці аслабіць. Калі ёсць перспектыва нейкага дыялога”.
Еўрарадыё: “Дыялог з Беларуссю ЕС спрабуе наладзіць. Але калі не супадуць пазіцыі, да прыкладу, Еўрапарламента і Еўракамісіі, ці змогуць дэпутаты заблакаваць нейкае рашэнне еўракамісараў?”
Альгірдас Саўгардас: “Што тычыцца міжнароднай палітыкі, то гэта справа дзяржаў і іх агульнага рашэння. І для еўрапейскай пазіцыі неабходны шырокі кансенсус. Магчыма, у хуткім часе ў еўрапейскага міністра замежных спраў будзе іншы статус. І нешта ў практычным плане будзе мяняцца. Еўрапарламент мае ў гэтых адносінах аўтарытэтную пазіцыю, але легальных інструментаў мае мала. Аднак краіны ЕС прыслухоўваюцца да меркавання Еўрапарламента”.
Еўрарадыё: “Ці магчыма нешта рэальна зрабіць для таго, каб калі не адмяніць, то зменшыць кошт шэнгенскіх віз для грамадзян Беларусі?”
Альгірдас Саўгардас: “На пачатку мінулага тыдня я быў у Кіеве. Там даволі сур’ёзна ўзнімалася гэтае пытанне. Думаю, гэта пытанне сапраўды можа ўзнімацца. Толькі пра перспектывы мне цяжка зараз казаць. Гэта менавіта тое пытанне, якое тычыцца людзей. Людзі павінны мець зносіны, ім неабходна спрасціць магчымасці выезду ў Еўропу. Прасоўваюцца гэтыя пытанні цяжка, але дыялог неабходна праводзіць — са спецыялістамі, з экспертамі. На фоне тых палітычных рашэнняў, якія сёння маем”.