Савет дырэктараў "Газпрама" узгадніў набыццё 50% акцый "Белтрансгаз"
Савет дырэктараў "Газпрама" 25 красавіка ўзгадніў набыццё 50% акцый "Белтрансгазу". Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кампаніі.
"Газпрам" будзе ўдзельнічаць у статутным капітале "Белтрансгазу" шляхам набыцця 50-адсодкавага пакета акцый за 2,5 мільярда долараў. 31 снежня 2006 года "Газпрам" і ўрад Беларусі падпісалі пратакол па пытаннях стварэння сумеснай беларуска-расійскай газатранспартнай арганізацыі, паставак і транзіту прыроднага газу праз Беларусь.
Да 1 чэрвеня 2007 года павінна быць складзена дамова набыцця-продажу акцый "Белтрансгазу". Аплата акцый будзе здзяйсняцца ў чатыры этапы на працягу 2007-2010 гадоў. Штогод "Газпрам" будзе набываць 12,5% акцый беларускай кампаніі.