Саюз палякаў заклікае прыйсці на суд фірмы “Палоніка”
Саюз палякаў заклікае да салідарнасці з фірмай “Палоніка”. Першае слуханне справы прызначана на 11 кастрычніка а 14.30 у гаспадарчым судзе Гродзенскай вобласці. Саюз палякаў лічыць абвінавачванне палітычным і заклікае ўсіх неабыякавых людзей прыйсці ў суд, піша ў сваім блогу сябра Рады СПБ Анджэй Пачобут. Нагадаем, праз фірму “Палоніка” сябры незарэгістраванага “Саюза палякаў на Беларусі” арганізуюць навучанне польскай мове, шматлікія культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы для моладзі і сталых людзей. “Палоніцы” інкрымінуюць нявыплату падаткаў ад атрыманай гуманітрнай дапамогі з Польшчы.