СБ заахвочвала падпісчыкаў фенамі і чайнікамі небеларускай вытворчасці

Газета «СБ-Беларусь Сегодня» правяла дзень падпісчыка ў Пінску.  Рэкламныя мерапрыемствы праводзіліся на буйнейшых прамысловых прадпрыемствах гораду і ў цэнтральным аддзяленні сувязі. Падчас акцыі найбольш актыўным падпісчыкам выдаваліся прызы: кубкі, асадкі і элетрабытавыя прыборы. Нягледзячы на абвешчаныя кіраўніцтвам дзяржавы праграмы па імпартазамяшчэнні і “Купляй беларускае”, самая масавая газета краіны  заахвочвала падпісчыкаў фенамі і чайнікамі небеларускай фірмы “FIRST”.