Сэкс-скандал: ахвярам 70-гадовага футбольнага трэнера заплацяць $60 млн

Як паведамляе РІА "Новости", амаль усе гэтыя людзі падпісалі пагадненне, якое прадугледжвае неразгалошванне дэталяў скандальнай справы. Вядома, што ў 2011 годзе быў затрыманы намеснік трэнера ўніверсітэцкай каманды па амерыканскім футболе Джэры Сэндаскі. 70-гадовага мужчыну летась асудзілі на 30 гадоў зняволення за сыстэматычнае разбэшчванне маладых людзей, якія гулялі ў камандзе.



Для ўрэгулявання скандала ўніверсітэт ужо патраціў каля 50 млн долараў. Грошы ахвярам (амаль 60 мільёнаў) будуць выдаткаваныя не з дзяржфондаў, а з страхавых выплатаў і адсоткаў па крэдытах, выдадзеных універсітэтам.