Селянін на Віцебшчыне капаў сажалку, а знайшоў склад боепрыпасаў
Два дні давялося працаваць сапёрам на сядзібе жыхара вёскі Заронава Віцебскага раёна. Мужчына капаў сажалку і знайшоў тры авіяцыйныя бомбы часоў Вялікай Айчыннай. Гэта адбылося 11 жніўня. Сапёры абясшкодзілі боепрыпасы і на наступны дзень працягнулі даследаванне. Выявілася, што сям’я жыла літаральна на складзе боепрыпасаў. Знайшлі бомбы і на суседнім участку. Агулам, кажуць сапёры, на двух суседскіх участках было 167 авіяцыйных бомбаў, 37 артылерыйскіх снарадаў і дзве гранаты. Боепрыпасы абясшкоджаныя.