Сем чалавек загінулі з-за 45 пенсаў, што зваліліся ў калодзеж
Трагічнае здарэнне адбылося ў Камбоджы ў правінцыі Сіемрэал.
У аднаго мясцовага жыхара выпадкова патрапілі ў калодзеж грошы — 3000 камбаджыйскіх рыеляў. Гэта прыкладна 45 брытанскіх пенсаў (менш за долар).
Калодзеж даўно высах, ім ніхто не карыстаўся. Мужчына спусціўся на дно, каб дастаць грошы і з-за недахопу кісларода страціў прытомнасць ды памёр. На дапамогу яму пачалі спускацца сваякі і суседзі. У выніку, загінулі яшчэ 6 чалавек, сярод іх — тры падлеткі і дзве жанчыны.
РІА "Новости" адзначае, што для мясцовых жыхароў-беднякоў 3000 камбаджыйскіх рыеляў — гэта вялізныя грошы.
Фота — Fotolia