Семярых махляроў, якія кралі грошы з банкаматаў, асудзілі на 11 гадоў
Сямёра жыхароў Беларусі, якія выкрадалі грошы з банкаматаў пры дапамозе “ліванскай пятлі”, асуджаныя да 11 гадоў пазбаўлення волі кожны, паведамляе “Інтэрфакс”. Махляры дзейнічалі ў Маладзечне, Бабруйску і Мінску. “Ліванская пятля” — амаль цыркавы спосаб махлярства, пры якім уладальнік карты ўстаўляе яе ў загадзя “апрацаваны” ашуканцам банкамат.
У прарэз картрыдара банкамата засоўваўся кавалак фотастужкі, канцы якой ўмацоўваліся на знешнім баку банкамата. Фотастужка пасля здзяйснення аперацыі не давала магчымасць карце выйсці з картрыдара.
Ашуканец апынаўся непадалёк і прапаноўваў уладальніку карты сваю дапамогу. Ён рэкамендаваў ізноў увесці ПІН-код, а калі з гэтага нічога не атрымлівалася, махляр рэкамендаваў прыйсці на наступны дзень у банк. Затым ашуканец даставаў плёнку разам з картай з банкамата і спусташаў рахунак уладальніка карты.