Сесілія Вігстрам: Мы занепакоены фактамі выкрадання маладых людзей
Парламенцкая асамблея АБСЕ занепакоена фактамі выкрадання маладзёжных актывістаў у Беларусі. Пра гэта заявіла кіраўнік дэлегацыі рабочай групы ПА АБСЕ па Беларусі Сесілія Вігстрам 22 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
"Мы абмяркоўвалі пытанне аб арыштах і рэпрэсіях у дачыненні да палітычных апанентаў. Мы занепакоены фактамі выкрадання маладых людзей. Нам таксама вядома пра факты новых адміністрацыйных арыштаў і пра выключэнне адной студэнткі з універсітэта", — сказала Вігстрам.
Паводле яе слоў, гэтыя факты, а таксама пытанне аб адмене артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) абмяркоўваліся на сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі.
"Намеснік міністра юстыцыі заявіў, што цяпер разглядаецца пытанне аб адмене гэтага артыкула, — сказала Вігстрам. — Мы лічым, што гэта важна для забеспячэння права на свабоду сходаў. Гэты артыкул стварае цяжкасці для многіх палітычных партый і грамадскіх арганізацый".
Што тычыцца арыштаў паводле палітычных матываў, то прадстаўнік Мінюста заявіў членам рабочай групы ПА АБСЕ, што ўсе названыя імі людзі не з'яўляюцца палітзняволенымі, а іх справы — "крымінальныя выпадкі", паведамляе БелаПАН