"Шахцёр" на Кубку Садружнасці згуляе з "Зенітам", "Флорай" і "Нябітчы"
Футбалісты салігорскага "Шахцёра" на Кубку Садружнасці згуляюць у адной групе з "Зенітам", туркменскім "Нябітчы" і эстонскай "Флорай". Лёсаванне адбылося ў аўторак у расійскім Доме футбола. Сам турнір пройдзе ў Санкт-Пецярбургу з 14 па 23 студзеня.