"Шахцёр" сёння згуляе першы матч другога раўнда Кубка Інтэртота
Сёння футбалісты салігорскага "Шахцёра" правядуць першы матч 2-га раўнда розыгрышу Кубка Інтэртота.
У Адэсе бронзавыя прызёры мінулага чэмпіянату Беларусі сустрэнуцца з "Чарнаморцам", які заняў у мінулым першынстве Украіны 6-е месца.
Па словах галоўнага трэнера салігорскай дружыны Юрыя Вяргейчыка, у выязным паядынку галоўнае надзейна згуляць у абароне і пастарацца не прапусціць мяч у свае вароты.
Што датычыцца гульні ў атацы, то тут могуць паўстаць праблемы, бо на поле не зможа выйсці галоўны бамбардзір гарнякоў Аляксандр Кліменка, выдалены ў выязной сустрэчы з ерэванскім "Араратам".
Адказная гульня адбудзецца на поле беларусаў 15 ліпеня.
БЕЛТА