Шклоўскі завод газетнай паперы пачне выпускаць прадукцыю толькі ў траўні

Прадукцыя шклоўскага завода газетнай паперы мусіць з'явіцца да 1 траўня. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўраду са спасылкай на заяву прэм'ера Сяргея Сідорскага. Паведамляецца, што ўжо завяршаецца наладка машыны для выпуску паперы. Сідорскі сцвярджае, што "ў выніку мы атрымалі суперсучасную вытворчасць, аналагаў якому няма ў СНД".

Нібыта, у свеце дзейнічае толькі дзесяць такіх сучасных заводаў па вытворчасці газетнай паперы. Яе на заводзе плануецца выпускаць 40 тысяч тон штогод.

Як адзначае БелаПАН, спачатку запуск машыны планаваўся на верасень мінулага года, але пасля неаднаразова пераносіўся.