Шклоўскія чыноўнікі перастараліся – у горадзе існуюць дзве вуліцы Купалы
Дзве шклоўскія вуліцы носяць імя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Падчас нядаўняга святкавання Дня беларускага пісьменства ў Шклове была
перайменаваная з гонар Купалы адна з цэнтральных вуліц, якая доўгі час
насіла імя петраградскага чэкіста Майсея Урыцкага.
Гарадскія будынкі ўжо ўпрыгожылі шыльдачкі з беларускамоўнымі назвамі новага тапоніма горада.
Аднак, па звестках мясцовай філіі Таварыства беларускай мовы, на паўночнай ускраіне Шклова існуе невялікая вуліца, якая даўно носіць імя Янкі Купалы. Праўда, шыльдачкі там рускамоўныя. Зараз шклоўскія ўлады будуць разбірацца, як у горадзе маглі з’явіцца дзве вуліцы Купалы.
БелаПАН