Штангіст Андрэй Рыбакоў пабіў сусветны рэкорд, але заваяваў толькі срэбра

Беларускі штангіст Сяргей Рыбакоў пабіў сусветны рэкорд, падняўшы ў суме 394 кілаграмы. Такі ж вынік паказаў і кітаец Ен Лу, якому аддалі залаты медаль, паколькі ён на 280 грамаў важыць менш за беларуса. Нягледзячы на гэта, беларускія алімпійцы задаволеныя вынікам.
Пра гэта ў размове з Еўрарадыё паведаміў галоўны трэнер нашай каманды па цяжкай атлетыцы Аляксандр Ганчароў.

“Залаты медаль, безумоўна, быў бы верхам магчымага, але рэкорд свету, да таго ж прайграў кітайцу, гаспадару Алімпійскіх гульняў, для якога было зроблена ўсё ў адрозненні ад таго ж Рыбакова. Я хачу сказаць, што вынікам задаволены”.