Штармавое папярэджанне ў Беларусі падоўжылі на 1 траўня

Замаразкі, ілюстрацыйнае фота

Замаразкі, ілюстрацыйнае фота

У пятніцу, 1 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы ў многіх раёнах, а ўдзень месцамі па ўсходняй палове краіны пройдуць невялікія дажджы. Вецер будзе паўночна-ўсходні, паўночны слабы да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць 1-6 градусаў са знакам "плюс", па паўднёва-ўсходняй палове чакаюцца замаразкі ад 0 да -3 градусаў. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне. Удзень паветра прагрэецца ад +8 па ўсходзе да +18 градусаў па захадзе Беларусі.

2-3 траўня пацяплее. У суботу ўначы будзе воблачна з праясненнямі, удзень чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца заходняй чвэрці ўмераны, удзень месцамі — парывісты. Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе на глебе пры праясненнях чакаюцца замаразкі 0...-2 градусы. Удзень прагназуецца ад +15 па паўднёвым усходзе да +24 градусаў па захадзе.

У нядзелю, 3 траўня, чакаецца невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы — слабы да ўмеранага, удзень месцамі — парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, удзень прагназуецца +19...+26 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.