Што там з наступам? Выглядае, што УСУ прайшлі Балаклею і падбіраюцца да Купянска

Балаклея пройдзеная? / тэлеграм / voyna_2022
Балаклея пройдзеная? / тэлеграм / voyna_2022

Украінскае ваеннае камандаванне ўпарта не раскрывае падрабязнасцяў наступальных дзеянняў УСУ. У зводках Генштаба па-ранейшаму паведамляецца пра пагрозу авія- і ракетных удараў з тэрыторыі Беларусі, пра паспяховае адбіццё нападаў праціўніка і ўсё ў такім духу.

Але ўжо відавочна, што цяпер на некаторых участках украінцы не толькі абараняюцца, але і вядуць актыўную падрыхтоўку для будучага маштабнага контрнаступу.

— Украінскія сілы на паўднёвым усходзе Харкаўскай вобласці, магчыма, выкарыстоўваюць перакідку расійскіх войскаў на Паўднёвую вось для правядзення авантурнага, але вельмі эфектыўнага контрнаступу на паўночны захад ад Ізюма, піша Інстытут вывучэння вайны (ISW). — Украінскія сілы, магчыма, выкарысталі тактычную раптоўнасць, каб 7 верасня прасунуцца як мінімум на 20 кіламетраў у глыб тэрыторыі, якая ўтрымліваецца Расіяй ва ўсходняй частцы Харкаўскай вобласці, адбіўшы прыкладна 400 квадратных кіламетраў тэрыторыі.

Что там с наступлением? Похоже, ВСУ прошли Балаклею и подбираются к Купянску
Сінім адзначаны раёны магчымых наступальных дзеянняў УСУ ў раёне Харкаў — Балаклея / ISW

Нядрэнны старт пад Балаклеяй

"Няспынныя аперацыі Украіны ў Херсонскай вобласці вымусілі расійскія сілы зрушыць акцэнт на поўдзень, што дазволіла ўкраінскім сілам пачаць лакальныя, але вельмі эфектыўныя контратакі ў раёне Ізюма", — піша ISW.

Адна з такіх контратак УСУ — баі пад Балаклеяй, што пачаліся 6 верасня. І хоць украінскае камандаванне пакуль адмоўчваецца на гэты конт, але шматлікія відэа, фота і нават пасты з прарасійскіх паблікаў сведчаць пра прасоўванне ўкраінскіх войскаў у гэтым кірунку.

Адным з вынікаў наступу УСУ каля Балаклеі называюць траплянне ў кацёл пад Волахавым Ярам самарскага і башкірскага спецыяльных атрадаў хуткага рэагавання (САХР).

Что там с наступлением? Похоже, ВСУ прошли Балаклею и подбираются к Купянску
Калі ў Балаклеі яшчэ ідуць баі, то пра абкружэнне зводных атрадаў САХРа пад Волахавым Ярам паведамляюць нават прарасійскія каналы / калаж Еўрарадыё

УСУ набліжаюцца да Купянска?

Па словах ваеннага эксперта, палкоўніка ў запасе Рамана Світана, ізюмская групоўка войскаў РФ амаль абкружаная.

— ...Уся гэтая ізюмская групоўка забяспечваецца праз Купянск з боку расійскіх Валуек і Белгарада — гэта дзве чыгункі, якія сыходзяцца ў Купянску і сілкуюць гэтую ізюмскую групоўку, — кажа эксперт. — Пасля таго як HIMARS пачалі выносіць ізюмскія склады, пераправу, яны адрэзалі ад забеспячэння ізюмскую групоўку і правабярэжную.

Что там с наступлением? Похоже, ВСУ прошли Балаклею и подбираются к Купянску
Прарасійскія крыніцы пішуць, што Шаўчэнкава ўжо пад кантролем Украіны / Всевидящее ОКО

Восьмага верасня з'явіліся паведамленні пра тое, што і пасёлак Шаўчэнкава вызвалены Узброенымі сіламі Украіны. Мяркуючы па ўсім, УСУ ўдалося развіць тактычны поспех у Балаклеі, і не выключана, што баі ў хуткім часе завяжуцца пад Купянскам.

На гэта можа паказваць і заява Віталя Ганчава, кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Харкаўскай вобласці. "На сённяшні дзень у горадзе Купянску складваецца такая сітуацыя, што мы проста вымушаныя забяспечыць эвакуацыю насельніцтва", — кажа чыноўнік.

Что там с наступлением? Похоже, ВСУ прошли Балаклею и подбираются к Купянску
Баі ўжо ідуць у Балаклеі, Волахавым Яры, Шаўчэнкаве. Наступны Купянск?

"Ніякай панікі няма"

Калі камандаванне Украіны не спяшаецца афішаваць падрабязнасці наступальных дзеянняў УСУ, то Z-публікі на ўсю моц бядуюць наконт выніковасці контратак украінскіх войскаў. Пачынаецца гэта з "ніякай панікі няма" і заканчваецца "сітуацыя для нашай групоўкі цяжкая".

Что там с наступлением? Похоже, ВСУ прошли Балаклею и подбираются к Купянску
Скрыншот з Z-пабліка / тэлеграм
Что там с наступлением? Похоже, ВСУ прошли Балаклею и подбираются к Купянску
Скрыншот з Z-пабліка / тэлеграм
Что там с наступлением? Похоже, ВСУ прошли Балаклею и подбираются к Купянску
Скрыншот з Z-пабліка / тэлеграм

Усё ж украінскае камандаванне часам разбаўляе маўчанне пра наступальныя дзеянні УСУ скупымі зводкамі з палёў. Восьмага верасня кіраўнік Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Аляксей Громаў заявіў, што Узброеныя сілы Украіны на Харкаўскім напрамку вызвалілі больш за дваццаць населеных пунктаў і разам з падраздзяленнямі Нацгвардыі ўклініліся ў абарону праціўніка на глыбіню да пяцідзесяці кіламетраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.