Штогод 17 мільёнаў чалавек паміраюць з-за нездаровага ладу жыцця
Штогод каля 17 мільёнаў чалавек у свеце заўчасна паміраюць у выніку глабальнай эпідэміі хранічных захворванняў, развіццё якіх мог бы спыніць здаровы лад жыцця. Да 2015 года колькасць такіх выпадкаў падвоіцца. Гэта звесткі Сусветнай Арганізацыі аховы здароўя (САЗ). “Цяпер “хваробы
ладу жыцця” - галоўная прычына смерцяў”, - канстатуе САЗ. Першыя месцы
ў спісе прычынаў займаюць сардэчна-сасудавыя, анкалагічныя,
хранічна-рэспіратарныя хваробы, дыябэт і атлусценне.
Тры галоўных чыннікі ўзнікнення хваробаў, паводле САЗ, - нездаровая дыета, маларухомасць і паленне тытуню.
Паводле gazeta.pl
Тры галоўных чыннікі ўзнікнення хваробаў, паводле САЗ, - нездаровая дыета, маларухомасць і паленне тытуню.
Паводле gazeta.pl