Шумчанка ў Брэсце выгнаў з залы мясцовага кіраўніка АГП
Сваю праграму выхаду з крызісу прэзентаваў у Брэсце кіраўнік навукова-даследчага Цэнтра Мізеса Яраслаў Раманчук. У мерапрыемстве, якое арганізавала Рэспубліканскае аб’яднанне прадпрымальнікаў “Перспектыва”, удзельнічалі мясцовыя прадпрымальнікі. Падчас прэзентацыі праграмы Раманчука, які, дарэчы, з'яўляецца намеснікам старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі, лідэр "Перспектывы" Анатоль Шумчанка выгнаў з залы кіраўніка Брэсцкай арганізацыі АГП Мікалая Каўша.
У той час, калі аўтар праграмы пайшоў да журналістаў, слова ўзяў Шумчанка. Ён казаў пра тое, што ІП не патрэбная палітыка, нахвальваў мінскі "Марш прадпрымальнікаў", які прайшоў пад эканамічнымі лозунгамі. Калі ж Мікалай Коўш назваў гэта вялікай памылкай, Шумчанка прапанаваў яму выйсці з залы. Коўш і ягоныя калегі па партыі неадкладна пакінулі залу.
Вось як пракаментаваў Еўрарадыё інцыдэнт Яраслаў Раманчук: "Кожны робіць на палітычным полі, што можа. Функцыя партыі казаць уладам пра памылкі. Калі няма выбараў, “Перспектыва” абараняе правы прадпрымальнікаў і, натуральна, заходзіць на палітычнае поле партый. І яна, і АГП лічаць прадпрымальнікаў будучыняй Беларусі. Гэта мерапрыемства “Перспектывы”, але выганяць усё ж не след, гэта не спосаб на добрае партнёрства…”.