Сідарэвіч: Заява Ляўковіча у "СБ" — яго прыватная пазіцыя

Анатоль Ляўковіч на старонках газеты "СБ. Беларусь сегодня" выступіў з асуджэннем арганізатараў акцыі 19 снежня. Ён называе сябе старшынём Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і выступае ад яе імя. 
Анатоль Сідарэвіч, абраны старшынём гэтай партыі на нядаўнім з'ездзе, называе заяву прыватнай пазіцыяй Ляўковіча.

Сідарэвіч: “Мечыслаў Грыб, генеральны сакратар нашай партыі, даўно сфармуляваў становішча нашай партыі — Анатоль Ляўковіч асобна, партыя — асобна. Гэта яго прыватная пазіцыя, ён яе не ўзгадняў ні з кім з сябраў прэзідыума партыі, а тым болей з цэнтральным камітэтам”.

Ён разумее, што "ўчыніў подласць" і выконвае ролю, якую яму далучыла ўлада, дадаў Сідарэвіч. 

Нагадаем, восенню прайшоў з'езд БСДП (Г), на якім быў абраны новы старшыня — Анатоль Сідарэвіч. Аднак Ляўковіч не прызнаў вынікі з'езду і звярнуўся ў Мінюст. У выніку, чыноўнікі не прызналі з'езд і прынятыя ім рашэнні легітымнымі.