Сідорскі і Пуцін абмяркуюць мінімізацыю наступстваў фінансавага крызісу

Выкананне Плана сумесных дзеянняў беларускага і расійскага ўрадаў па мінімізацыі наступстваў фінансавага крызісу будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні Савета міністраў саюзнай дзяржавы, якое адбудзецца сёння ў Мінску.  Яно пройдзе пад старшыньствам расійскага прэм'ера Ўладзіміра Пуціна. Беларускі бок на пасяджэнні ачоліць прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі.

Павестка дня ўключае 22 пытанні беларуска-расійскай інтэграцыі, якія ахопліваюць важныя накірункі ўзаемадзеяння, паведамляе БЕЛТА.