Сідорскі павязе ў Нямеччыну праекты, звязаныя з чэмпіянатам свету па хакеі
Мінск на інвестыцыйным форуме ў Нямеччыне прадставіць інвестарам 3 праекты. Яны звязаныя з развіццём інфраструктуры да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, які мусіць прайсці ў Мінску. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення стратэгічнага развіцця і каардынацыі Міністэрства транспарту Павел Бажанаў. Бажанаў: "Будуць прадстаўленыя 3 праекты. У рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі плануецца прэзентаваць праект будаўніцтва нацыянальнага выстаўнага комплексу ў Шчамысліцы, будаўніцтва двух гатэляў у Чыжоўцы і ў раёне гатэля "Беларусь". А таксама будзе прадстаўлена сетка фізкультурна-аздараўленчых комплексаў у Мінску. Мінгарвыканкамам будзе падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя ў фармаце 3D".
Нагадаем, Трэці беларускі інвестыцыйны форум пройдзе 17 лістапада гэтага года ў Франкфурце-на-Майне. Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначаліць прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.
Нагадаем, Трэці беларускі інвестыцыйны форум пройдзе 17 лістапада гэтага года ў Франкфурце-на-Майне. Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначаліць прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.