Сідорскі запатрабаваў ад чыноўнікаў спыніць сваркі з Расіяй з-за малака

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі запатрабаваў ад беларускіх чыноўнікаў спыніць "славесныя сваркі" з расійскім бокам з нагоды паставак малочнай прадукцыі на рынак Расіі. Таксама ён запатрабаваў даць вычарпальныя адказы на пытанні Расспажыўнагляду, паведамляе "Інтэрфакс". Па словах кіраўніка ўраду, адпаведныя беларускія ведамствы — Мінсяльгаспрад, Дзяржстандарт, санітарна-эпідэміялагічная служба — павінны прааналізаваць кожную пазіцыю і даць вычарпальныя адказы расійскаму боку.

Нагадаем, што за апошнія дні Расія ўвяла забарону на пастаўкі 1400 найменняў малочнай прадукцыі з Беларусі. Па словах галоўны санітарнага лекара Расійскай федэрацыі Генадзь Анішчанкі, беларускія вытворцы не перааформілі дазвольную дакументацыю ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту, якія набылі моц яшчэ ў канцы 2008 года.

Глядзі таксама:

Расія праігнаравала прапановы Аляксандра Лукашэнкі

“Малочная вайна”: Расія забароніць імпарт 1400 відаў беларускай прадукцыі

У Рэчыцы грамадзянам забаранілі гандляваць малаком на рынку

Беларусь страціць ад расійскіх малочных санкцыяў сотні мільёнаў долараў?