У пятніцу ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
Навальніца, ілюстрацыйнае фота / progomel.by
У пятніцу, 22 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад +9 па захадзе да +16 градусаў па ўсходзе краіны. Удзень паветра прагрэецца да 17-23 градусаў цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах чакаецца 24-29 градусаў вышэй за нуль.
У суботу, 23 траўня, таксама прагназуюць пераменную воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы ў асобных раёнах на паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, удзень — парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць ад +5 па захадзе да +13 градусаў па паўднёвым усходзе краіны. Удзень чакаецца 18-24 градусы цяпла.