Сіноптыкі прагназуюць не вельмі спякотнае надвор’е на наступным тыдні

Умерана цёплае надвор'е чакаецца на будучым тыдні ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. У панядзелак чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы ў паўночна-ўсходняй палове краіны.
Тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны складзе 20-26 градусаў цяпла. Да канца месяца ў Беларусі будзе не вельмі горача. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя гадзіны тэмпература паветра будзе 8-14 градусаў цяпла, удзень — 16-21 градус вышэй за нуль, на паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 24 градусаў, распавялі сіноптыкі.

А заўтра чакаецца да +29, пераважна без ападкаў.

“Інтэрфакс”