Сіноптыкі: У патопе на Нямізе вінаваты не дождж, а дрэнная каналізацыя
Наступствы моцнай залевы ў Мінску былі б меншымі, калі б з вадой спраўлялася каналізацыйная сістэма ў праблемных зонах горада. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітры Рабаў. Па словах сіноптыка, дождж 23 ліпеня ў Мінску быў не самым вялікім. За 20 хвілін выпала 11,3 мм ападкаў. Калі б каналізацыя на вуліцы Нямізе спраўлялася, то экстрэмальных наступстваў не было б. Рабаў адзначыў, што праблема ліўневых сцёкаў у Мінску ўзнікае штогод, кожны раз пасля моцных залеваў пра яе кажуць, а потым забываюць.
Нагадаем, што супрацоўнікі МНС эвакуявалі ўвечары 23 ліпеня 56 пасажыраў з двух тралейбусаў і адной маршрутнай таксоўкі пасля затаплення вуліц у Мінску. Агулам у сталіцы былі падтопленыя 12 участкаў праезнай часткі.
Дарэчы, 24 ліпеня ў Мінску ў другой палове дня метэаролагі зноў абяцаюць дождж, навальніцу, месцамі моцныя залевы і град.