Скандал: Chrysler адклікае больш за мільён аўтамабіляў з-за дэфектаў
Кожны трэці з іх мае няправільную ўстаноўку ў некаторых дэталях рулявога механізма, што можа прывесці да аварыі. Два чалавекі ўжо пацярпелі.
У нядзелю стала вядома, што амерыканскі аўтамабільны вытворца Chrysler Group адклікае 1,2 млн пікапаў з-за праблемаў у сістэме рулявога кіравання.
Як інфармуе РІА "Новости", адклікаюцца больш за 842 тысячы аўтамабіляў Dodge Ram 2500 і 3500, якія былі выпушчаныя з 2003-га да 2008 года. Астатнія мадэлі, якія падлягаюць адкліканню, вырабленыя ў 2008-2012 гадах: Ram 2500 і 3500, Ram 1500 4x4 Mega Cabs, Ram 4500 і 5500 4x4.
У чэрвені сёлета Chrysler адклікаў 630 тысяч пазадарожнікаў з-за дэфектаў у працы падушак і рамянёў бяспекі.
Фота — AFP