Слонімскага "аўтарытэта", які ўцёк з аўтазака, аб'явілі ў міждзяржаўны вышук
У міждзяржаўны вышук аб'яўлены слонімскі "аўтарытэт" 40-гадовы Сяргей Быцко ("Быца") , які збег з-пад варты. 20 жніўня яго везлі ў аўтазаку з Баранавіч у Слонім, дзе мусіў адбыцца суд, калі ён здолеў нейкім чынам вызваліцца і ўцячы ў лес.
Пошук Быцко (на здымку) на Слонімшчыне не даў выніку. За тыдзень ён мог дабрацца да Расіі альбо Ўкраіны, не выключаюць праваахоўнікі.
Нагадаем, што сёлета гэта ўжо другі выпадак уцёкаў злачынцы. У траўні збег з Жодзінскага суда Сяргей Багдашоў, які завалодаў пісталетам ахоўніка. Знайсці яго так і няўдалося.
Фота — gs.by