Слуханні па справе спартсменаў Дзевятоўскага і Ціхана ў судзе перанесеныя
На больш позні тэрмін перанесеныя ў Спартыўным арбітражным судзе ў Лазане слуханні па справе беларускіх кідальнікаў молата Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана. Раней яны планаваліся на 13-14 ліпеня, цяпер адбудуцца не раней за жнівень.
Паводле слоў Дзевятоўскага, прычына пераноса ў тым, што пекінская лабараторыя дагэтуль не даслала адказы на шматлікія пытанні па працэдуры даследавання допінг-пробаў беларускіх спартсменаў падчас Алімпіяды.
БЕЛТА нагадвае, што Дзевятоўскі і Ціхан спрабуюць аспрэчыць рашэнне дысцыплінарнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэта аб пазбаўленні іх медалёў (срэбранага і бронзавага) пекінскай Алімпіяды з-за станоўчых допінг-пробаў. Беларускі бок заяўляе пра неахайную арганізацыю працы пекінскай лабараторыі і адхіленні ад стандартаў сусветнага антыдопінгавага агенцтва падчас даследавання пробаў беларусаў.