Смеццевоз каля бальніцы наехаў на пацыентку (фота)
Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 16 траўня ў Вільні каля лякарні святога Рокаса.
Паводле папярэдніх звестак, кіроўца смеццевоза даў задні ход. Ён не заўважыў 87-гадовую жанчыну і збіў яе. Пацярпелая памерла на месцы, інфармуе сайт delfi.lt.



Фота — delfi.lt