СМІ: Брытанская каралева рыхтуецца скласці паўнамоцтвы цягам чатырох гадоў

СМІ: Брытанская каралева рыхтуецца скласці паўнамоцтвы цягам чатырох гадоў

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета ІІ плануе перадаць трон прынцу Чарльзу, паведаміў шэраг брытанскіх СМІ са спасылкай на крыніцы ў Букінгемскім палацы. Перадача трона можа адбыцца на працягу бліжэйшых чатырох гадоў.

Лізавета ІІ мае ўжо 91 год, яе сыну прынцу Чарльзу — 69. Паводле некаторых звестак, каралеўскія чыноўнікі пачалі ўжо рыхтаваць дакументы, неабходныя для перадачы трона.

Чарльз — старэйшы сын каралевы Лізаветы II і яе мужа прынца Філіпа, герцага Эдынбургскага. Прынц Чарльз мае званні фельдмаршала, адмірала флоту і маршала Каралеўскіх Ваенна-паветраных сілаў Вялікабрытаніі.