Снегапады на выходных да масавага адключэння электрычнасці не прывялі
Выпадкі адключэння электрычнасці ў Беларусі ў мінулыя выходныя былі адзінкавымі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў ДВА "Белэнэрга". Так, 13 лютага часовыя збоі ў электразабеспячэнні былі ў 11 населеных пунктах (у тым ліку ў 9 пунктах Міншчыны, 2 - на Гомельшчыне), 14 лютага - таксама ў 11 пунктах (з іх 4 - у Брэсцкай вобласці, 7 - у Гомельскай). Непаладкі былі лакальнага характару і выпраўленыя ў сціслыя тэрміны - у сярэднім на працягу не больш за дзве гадзіны.