Сотні паляўнічых збіраліся ў Віцебску, праўда без стрэльбаў
Сотні паляўнічых і рыбакоў збіраліся ў гарадскім парку ў Віцебску. Праўда, стрэльбы і вуды мужчыны пакінулі дома.
Яны ўдзельнічалі ў традыцыйным свяце пачатку сезона палявання. У парку прайшла выстава паляўнічых сабак, якія здавалі іспыт на прафесійную прыдатнасць. А рыбакі здавалі іспыт на трапнасць, выбіралі найлепшага ў кіданні спінінга.
Вялікую цікаўнасць у гледачоў выклікаў конкурс імітавання галасоў жывёлаў.
На Віцебшчыне зараз у таварыстве паляўнічых і рыбакоў налічваецца каля дзевяці тысяч чалавек. Сёлета ўпершыню на свята прыехалі прадстаўнікі ўсіх лясных гаспадарак вобласці.
ОНТ